Украінскія хлопцы змогуць легальна адкупіцца ад войска

Міністр абароны Украіны Анатоль Грыцэнка прапанаваў дазволіць хлопцам, якія не хочуць служыць у войску, на законных падставах адкупіцца ад ваенкаматаў.
На яго думку, грошы гэтыя пайшлі б на развіццё Узброеных сілаў. Сума кампенсацыі мусіць адпавядаць суме ўтрымання жаўнера на працягу года тэрміновай службы.

Грыцэнка лічыць, што такая сістэма, замацаваная на заканадаўчым узроўні, магла б існаваць да ўвядзення кантрактнай арміі. На думку міністра абароны, яна таксама будзе садзейнічаць барацьбе з карупцыяй ва Узброеных сілах.

РИА Новости