Украінскія пагранічнікі ваявалі з трактарам, які прарываўся з Беларусі

На беларуска-ўкраінскай мяжы затрымалі парушальніка, якія на трактары МТЗ-80 спрабаваў прарвацца з Беларусі ва Украіну. Калі яго заўважылі ўкраінскія пагранічнікі і запатрабавалі спыніцца, трактарыст толькі павялічыў хуткасць. Тады быў адкрыты агонь, спачатку стралялі ў паветра, пасля па колах. Трактар удалося спыніць.

Высветлілася, што ім кіраваў жыхар Ратнаўскага раёна Валынскай вобласці. З якой мэтай ён ездзіў у Беларусь на трактары зараз будзе высвятляць следства.

http://www.ukranews.com