Украінскія памежнікі спынілі аўто са спіртным, кіроўца ўцёк у Беларусь
Памежнікі заставы «Самары» Луцкага атрада скарысталі зброю, каб спыніць аўтамабіль "Ніва". Яго кіроўца спрабаваў правезці кантрабандную алкагольную прадукцыю. Аўтамабіль з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі рухаўся з украінскага боку. Кіроўца не спыніўся для агляду, хутка праехаўшы заставу. Каб спыніць яго, праваахоўныя органы зрабілі два папераджальныя стрэлы, але і пасля гэтага аўтамабіль працягваў рухацца. Тады памежнікі адкрылі агонь па колах машыны.
Машына спынілася за некалькі метраў ад лініі мяжы, кіроўца перабег на тэрыторыю Беларусі. Украінскія памежнікі паведамілі пра гэта беларускім калегам.
Пры аглядзе ў аўтамабілі праваахоўнікі выявілі амаль 80 літраў віна і 6 літраў настойкі. Кантрабанда перададзеная ў мытню.
"ForUm"