Украінскія СМІ: Пасля Лукашэнкі расійскія медыі ўзяліся і за Януковіча
Паказ пародыі на Віктара Януковіча ў праграме "Вялікая розніца" звязаны з незадаволенасцю расійскіх уладаў пазіцыяй прэзідэнта і ўрада Ўкраіны, гаворыцца ў публікацыі украінскага інфармацыйнага агенцтва УНІАН. "І калі падобнае хамства ў адносінах да Віктара Юшчанкі было з'явішчам перманентным, то Віктар Януковіч на пасадзе прэзідэнта Ўкраіны сутыкнуўся з гэтым упершыню. Хаця напэўна – далёка не апошні раз", – піша ўкраінскі журналіст Барыс Кушнірук.
Такую форму выяўлення свайго стаўлення да лідараў суседніх краін расійская ўлада ўжывала і раней. Напрыклад, на дыскрэдытацыю Аляксандра Лукашэнкі быў скіраваны нядаўні дакументальны фільм на НТВ, працягвае ўкраінскі журналіст.
"Не сакрэт, што ў Расіі цэнтральныя каналы тэлебачання цалкам падкантрольныя ўладзе, таму з'яўленне якога-небудзь сюжэту, які адносіцца да прынцыповых пытанняў, мажлівы не проста на згоду, але па наўпроставым загадзе", - гаворыцца ў публікацыі УНІАН.
Інфармацыйна-навінавы партал "Карэспандэнт" паведамляе, што ўкраінскі канал ICTV выразаў парадыйны сюжэт пра Януковіча.