Украінскія журналісты ладзяць забастоўку супраць цэнзуры

Ва Ўкраіне рух "Стоп цэнзуры!" заклікаў журналістаў да агульнанацыянальнай забастоўкі, перадае Радыё Свабода.

Напярэдадні  гадзінную забастоўку правялі тры ўкраінскія тэлеканалы. Раней актывісты руху звярнуліся ў Парламенцкую асамблею Савета Еўропы і ў Арганізацыю бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе. Яны прасілі звярнуць увагу ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча на пагаршэнне сітуацыі са свабодай слова ў краіне.