Украінскія журналісты звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі
Больш за 80 украінскіх журналістаў і праваабаронцаў выказалі салідарнасць са сваімі беларускімі калегамі, падпісаўшы супольны зварот да Александра Лукашэнкі. Яны патрабуюць прыпыніць ціск на незалежныя СМІ і зняць перашкоды ў працы беларускіх журналістаў. “Мы размясцілі гэты зварот на сайце агульнаўкраінскай адукацыйнай праграмы “Разумеем правы чалавека” два тыдні таму, — распавёў Еўрарадыё Канстанцін Равуцкі з луганскага праваахоўнага цэнтра "Поступ". — За гэты час яго падпісала больш за 80 украінскіх журналістаў, вядомых і не вельмі вядомых, а таксама грамадскія актывісты. Сярод знакавых фігур — журналісты Ягор Собалеў [стваральнік незалежнага бюро журналісцкіх расследаванняў “Свідомо”], Вольга Вяснянка, праваабаронцы Яўген Захараў, кіраўнік Харкаўскай праваабарончай групы, Уладзімір Яворскі, выканаўчы дырэктар Украінскага Хельсінкскага саюза па правах чалавека. І шмат хто іншы”.
26 студзеня зварот быў накіраваны поштай на адрас Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі і дасланы туды ж па факсе. З яго тэкстам можна азнаёміцца тут.
26 студзеня зварот быў накіраваны поштай на адрас Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі і дасланы туды ж па факсе. З яго тэкстам можна азнаёміцца тут.