Ул. Беражкоў: Яны забараняюць сваім супрацоўнікам чытаць "Прессбол"
Самая папулярная спартыўная газета краіны можа застацца без акрэдытацыі на зімовую Алімпіяду ў Ванкуверы. Камісія па сродках масавай інфармацыі Мінспорту адмовіла недзяржаўнай газеце "Прессбол" у акрэдытацыі на зімовую Алімпіяду ў канадскім Ванкуверы. Туды паедуць толькі супрацоўнікі дзяржаўных СМІ. Праўда, канчатковае рашэнне ў справе "Прессбола" мусіць прыняць выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Але летась ён ужо адмовіў у акрэдытацыі выдання на Алімпійскіх гульнях у Пекіне.
Вось што гаворыць у інтэрв'ю Еўрарадыё галоўны рэдактар выдання Ўладзімір Беражкоў:
"Фактычна год, з 28 лютага 2008 года і па цяперашні час, для НАК і Мінспорту мы з'яўляемся персонай non grata. Нас нідзе не акрэдытоўваюць, робяць выгляд, што нас няма. І забараняюць сваім работнікам, падначаленым наагул чытаць нашу газету. Тым не менш, гэтая газета з'яўляецца самай папулярнай у іх. Па іх рэакцыі відаць, што яны яе чытаюць".
Беражкоў расцэньвае адмову ў акрэдытацыі як дыскрымінацыю. На гэты раз "Прессбол" не будзе звяртацца па дапамогу да кіраўніка дзяржавы, бо летась такі зварот не даў выніку. У выпадку, калі выканкам НАК акрэдытацыю газеце не дасць, рэдакцыя будзе апеляваць да Міжнароднага алімпійскага камітэта. Уладзімір Беражкоў кажа, што час для гэтага ёсць:
"Да Алімпіяды ў Ванкуверы яшчэ год. Гэта год барацьбы, і мы будзем змагацца за права ўсё ж такі асвятляць Алімпійскія гульні. Я думаю, што здаровы розум мусіць перамагчы. У нас ёсць час, каб даказаць, што мы заслужылі гэтае права, гэтае права на працу".
Фота - photo.bymedia.net