Улады дазволілі святкаванне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну на Міншчыне
Мінскі аблвыканкам дазволіў святкаванне ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Арганізатарам акцыі, якая адбудзецца 24 лістапада, з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэнне” і Партыя БНФ. Падрабязнасці пра запланаванае мерапрыемства Еўрарадыё распавёў Франак Вячорка:
“Мы арганізуем аўтобус, які выедзе з Менску раніцою ў суботу і праедзе тыя вёскі, тыя гарады, дзе гэтае паўстанне мела месца: Слуцак, Семежава, Вызна. А таксама на заканчэнне экскурсіі мы прыедзем у музей у Старых Дарогах Анатоля Белага…
Мы спадзяемся, што не будзе ніякіх перашкодаў, як было летась, калі нас спынялі на мяжы кожнага раёна і не давалі спакойна і без перашкодаў праехаць гэтую экскурсію”.
Арганізатары акцыі выдалі тысячу канвертаў, прысвечаных Слуцкаму Збройнаму Чыну, а таксама буклет пра падзеі 1920 года, калі тысячы случчакоў змагаліся супраць бальшавікоў за волю і незалежнасць Беларусі.