Улады Фларэнцыі адмянілі смяротны прысуд Дантэ Аліг'еры
Гарадская рада Фларэнцыі прагаласавала за адмену прысуду, вынесенага
Дантэ Аліг'еры у 1302 годзе. Тады паэт быў выгнаны з роднага горада, і
яму было забаронена вяртацца туды пад страхам смяротнай кары. Чальцы муніцыпалітэта галасавалі не аднадушна: "за" выступілі 19 чалавек, а "супраць" - 5. Характэрна, што тыя, хто галасаваў супраць рэабілітацыі паэта "зялёныя" матывавалі сваё рашэнне тым, што, каб Дантэ не трапіў у выгнанне, ён не дасягнуў бы тых паэтычных вяршынь, якія заваяваў за гады дваццацігадовай ссылкі.
Дантэ, які належаў да палітычнай групы белых гвельфаў, быў абвінавачаны праціўнікамі - чорнымі гвельфамі - у злоўжыванні ўладай і быў выгнаны з горада.
На працягу 20 гадоў ён туляўся па розных гарадах, аднак у Фларэнцыю Дантэ больш ніколі не вяртаўся. Паэт памёр у Равене, дзе і быў пахаваны ў 1321 годзе, піша выданне The Telegraph.
Менавіта падчас свайго шматгадовага выгнання фларэнтыец напісаў свой легендарны твор “Боская камедыя”.
Фларэнцыя пасля смерці і прызнання генія Дантэ шматкроць, але беспаспяхова, спрабавала перавезці парэшткі паэта. У выніку, у фларэнтыйскай царкве Санта-Крочэ быў усталяваны кенатаф (сімвалічная магільня) Дантэ.
Цяпер, пасля адмены прысуду, мэр Фларэнцыі Леанарда Даменічы павінен будзе афіцыйна прысудзіць паэту найвышэйшую ўзнагароду горада.
Фота: www.vokrugsveta.ru