Улады не дазволілі антыкрызісныя пікеты і чарнобыльскі мітынг
Мінгарвыканкам адмовіў партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ў правядзенні ў сталіцы антыкрызісных пікетаў. Іх планавалася арганізаваць 25 красавіка каля ўваходу на Камароўскі рынак і ў парк Дружбы народаў на плошчы Бангалор.
Нагадаем, БХД праводзіць па ўсёй краіне кампанію "Наш адказ на крызіс".
Гомельскі гарвыканкам адмовіў кіраўнікам і актывістам Аб'яднаных дэмакратычных сілаў у правядзенні мітынгу, прымеркаванага да 23-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Правядзеннем масавага мерапрыемства лідэры апазіцыі мелі намер звярнуць увагу грамадскасці на нявырашаныя чарнобыльскія праблемы і абмеркаваць бягучую сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне.
За апошнія тры гады ў Гомелі не было дазволена ні адно масавае мерапрыемства, ініцыяванае апазіцыяй, адзначае БелаПАН.