Улады Польшчы дамовіліся з мытнікамі, акцыя пратэсту спыненая
Польскаму ўраду ўдалося дасягнуць пагаднення з супрацоўнікамі мытных службаў, якія пратэставалі супраць нізкіх заробкаў. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Паводле яго словаў, мытнікі пагадзіліся з прапановай ураду – павышэнне заробку на 500 злотых (140 еўра альбо 200 долараў) у месяц і паляпшэнне юрыдычнай абароны іх прафесіі, паведамляе “Інтэрфакс”. Нагадаем, мытнікі патрабавалі ўтрая болей.
Дональд Туск адзначыў, што “кожны, хто панёс страты фінансавыя падчас тыднёвай акцыі пратэсту можа накіраваць пазоў”, а ўрад забяспечыць, каб суд быў справядлівы.