Улады Украіны аб'явілі сённяшні дзень Днём жалобы па ахвярах трагедыі

Раніцай 12 кастрычніка ў Днепрапятроўскай вобласці на чыгуначным пераездзе лакаматыў урэзаўся ў пасажырскі аўтобус. Вадзіцель аўтобуса выехаў на чыгуначны пераезд на забаронны сігнал святлафора. Паводле апошніх дадзеных, загінула 43 чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Усяго ў аўтобусе, не лічачы вадзіцеля, знаходзілася 50 пасажыраў, паведамляе БелаПАН. Лекары гавораць, што ахвяр трагедыі можа быць больш, паколькі яшчэ восем пацярпелых у крытычным стане. Паводле папярэдніх звестак, віноўнікам сутыкнення стаў вадзіцель аўтобуса. Улады Украіны аб'явілі ў сераду Дзень жалобы па ахвярах трагедыі.