Улады ўвялі заяўны прынцып рэгістрацыі суб`ектаў гаспадарання
У Беларусі 1 лютага 2009 года ўводзіцца заяўны прынцып рэгістрацыі ўсіх суб`ектаў гаспадарання, за выключэннем банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый. Гэта прадугледжана дэкрэтам А.Лукашэнкі № 1, які падпісаны 16 студзеня.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, рэгістрацыя будзе ажыццяўляцца ў дзень падачы дакументаў. Пры гэтым пералік неабходных дакументаў мінімальны. Для рэгістрацыі юрыдычнай асобы патрэбныя толькі заява, статут і дакумент, які пацвярджае выплату дзяржпошліны. А для дзяржрэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка — заява, фотаздымак і дакумент, які пацвярджае выплату дзяржпошліны. Пры прадстаўленні неабходнага пакета дакументаў адмова ў дзяржрэгістрацыі не дапускаецца.
Дзяржрэгістрацыя юрасобы будзе ажыццяўляцца шляхам прастаўлення ў дзень звароту штампа на яго статуце і ўнясення запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрасоб і індывідуальных прадпрыемстваў, а ІП — шляхам унясення запісу ў такі рэгістр. Пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі павінна быць выдадзена на наступны працоўны дзень.
Юрасоба, атрымаўшы статут са штампам, які сведчыць аб правядзенні дзяржрэгістрацыі, а ІП — пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі, змогуць звярнуцца за вырабам пячатак (штампаў), за ажыццяўленнем іншых юрыдычна значных дзеянняў, у тым ліку адкрыццём рахункаў у банках, гэта значыць пачаць прадпрымальніцкую дзейнасць на наступны дзень пасля звароту ў рэгіструючы орган.
У паведамленні прэс-службы падкрэсліваецца, што, уводзячы заяўны прынцып рэгістрацыі, дзяржава разлічвае на сумленнасць і прыстойнасць з боку заснавальнікаў юрасоб і ІП. Заяўнік нясе ўсю адказнасць як за адпаведнасць заканадаўству і сапраўднасць дакументаў, так і за дакладнасць звестак, указаных у іх.
Дэкрэт спрашчае працэдуру ліквідацыі суб`ектаў гаспадарання, замацоўвае прынцып "аднаго акна" ва ўзаемаадносінах дзяржорганаў пры правядзенні ліквідацыйнай працэдуры.
Пералік падстаў для ліквідацыі юрасоб і спынення дзейнасці ІП максімальна скарочаны, зазначаецца ў паведамленні прэс-службы. Суб`ект гаспадарання можа быць ліквідаваны толькі па ўласным жаданні, па рашэнні гаспадарчага суда (за парушэнні заканадаўчых актаў, пры банкруцтве, памяншэнні чыстых актываў ніжэйшых за памер статутнага фонду) і рэгіструючага органа (пры прызнанні запазычанасці суб`екта безнадзейным доўгам, неажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу 12 месяцаў запар).
БелаПАН