Улады Вялікабрытаніі не пускаюць сына бэн Ладэна
Амбасада Вялікабрытаніі ў Каіры адмовілася выдаць візу Амару Усаме бэн Ладэну, сыну кіраўніка тэрарыстычнай арганізацыі "Аль-Каіда" Усамы бэн Ладэна. Пра гэта паведаміў "Інтэрфакс" са спасылкай на газету "Таймс". А.бэн Ладэн летась ажаніўся з брытанскай падданай. Яны пасяліліся ў Егіпце, але планавалі пераехаць у Вялікабрытанію, як толькі муж атрымае візу.
У амбасадзе вырашылі, што візу 27-гадоваму сыну тэрарыста выдаваць не варта, бо яго прысутнасць выкліча негатыўную рэакцыю ў грамадстве.
Цяпер бэн Ладэн-малодшы збіраецца апратэставаць рашэнне. Ён лічыць, што нельга забараняць яму жыць у Вялікабрытаніі толькі з-за таго, што ён сын міжнароднага тэрарыста.