Улады Жодзіна да Дня моладзі падрыхтавалі скандал вакол моладзевага цэнра
Напярэдадні святкаванні Дня моладзі ўлады Жодзіна спрабуюць прысвоіць сабе будынак адрамантаванага моладзевага адукацыйнага цэнтра "Касталия", дзейнасць якога раптам перастала адказваць вектару дзяржаўнай моладзевай палітыкі. Шматгадовага дырэктара цэнтра Таццяну Міхайлаву звальняюць у сувязі апасеннямі уладаў, што яна не справіцца са сваімі абавязкамі. Адкрыццё адрамантаванага будынка, выдзеленага выканкамам моладзеваму цэнтру, павінна прайсці ў Дзень моладзі, 28 чэрвеня. Рамонт прафінансавала ганаровая жыхар Жодзіна, грамадзянка Нямеччыны Дагмар фон Эмерых. Як адзначае выданне "Борисов Электронный", грошы яна дала пад працу «Касталии» у тым выглядзе, у якім гэтая праца была пабудаваная да гэтага моманту.
Пратэстуючы супраць звальнення дырэктара, да якога выхаванцы цэнтра за доўгія гады прызвычаіліся, яны сабралі подпісы пад патрабаваннем вярнуць яе на ранейшую пасаду. Пад заявай падпісваліся не толькі маладыя людзі, але і школьныя настаўніка, бацькі. Подпісаў набралася некалькі сотняў. Акрамя таго маладзёны накіравалі у выканкам свайго «парламенцёра», які запатрабаваў растлумачыць яму, з-за чаго дырэктар «Касталии» трапіла ў няласку. Адказ уладаў быў такі: дзейнасць цэнтра не адпавядае «вектару дзяржаўнай моладзевай палітыкі».
Як адзначае "Борисов Электронный", у цэнтры не мучылі хлопцаў і дзяўчат адзінымі днямі інфармавання, не забівалі ім галовы «ідэалогіяй дзяржавы Беларускай», не прымушалі ўступаць у БРСМ. Там іх вучылі самастойна думаць, быць асобамі, паважаць меркаванне іншых, прывучалі шанаваць агульначалавечыя каштоўнасці. Менавіта гэта выданне лічыць асноўнай прычынай таго, што ранейшая дырэктар далей не зможа спраўляцца са сваімі абавязкамі.
Па матэрыялах выдання "Борисов Электронный"