Уладзімір Цыплакоў будзе трэніраваць омскі "Авангард"
Адзін з трэнераў хакейнай зборнай Беларусі Ўладзімір Цыплакоў запрошаны ў трэнерскі штаб омскага "Авангарда", які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе, паведамляе БЕЛТА. Да сярэдзіны кастрычніка ён быў асістэнтам у амерыканскага настаўніка мінскага "Дынама" Джыма Х'юза, аднак пакінуў сталічны клуб пасля адстаўкі заакіянскага спецыяліста.
Адзначым, што галоўным трэнерам "Авангарда" з'яўляецца канадзец Уэйн Флемінг, які мінулым летам ледзь не стаў трэнерам мінскага “Дынама”, аднак на заключнай стадыі перамоў бакі так і не дамовіліся.
Адзначым, што галоўным трэнерам "Авангарда" з'яўляецца канадзец Уэйн Флемінг, які мінулым летам ледзь не стаў трэнерам мінскага “Дынама”, аднак на заключнай стадыі перамоў бакі так і не дамовіліся.