Уладзімір Навумаў выказваецца за ўзмацненне прафілактыкі п'янства

Міністр унутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ўладзімір Навумаў лічыць неабходным узмацненне прафілактыкі "алкагалізацыі" насельніцтва на ранніх стадыях. Па яго словах, "апошнія 10 гадоў органы ўнутраных спраў мала ўвагі надавалі ранняй прафілактыцы алкагалізацыі насельніцтва". Разам з тым, спадар Навумаў падкрэсліў, што "строгіх адміністрацыйных захадаў у сферы алкагалізацыі насельніцтва прадпрымаць не трэба, бо гэта можа прывесці да адваротнага выніку. У гэтым пытанні патрэбныя прафілактычныя захады".

Міністр адзначыў: "рана яшчэ гаварыць, што беларускае грамадства стала ўжываць алкаголь больш культурна, нягледзячы на тое, што ў гэтай сферы ёсць пэўны вынік - у 2007 годзе скарацілася колькасць смерцяў, звязаных з ужываннем алкаголю, а таксама стала менш адміністрацыйных затрыманняў асобаў, якія ўжываюць алкаголь".

"Интерфакс"