Уладзімір Самсонаў выйграў адкрыты чэмпіянат Польшчы па настольным тэнісе

Беларус Уладзімір Самсонаў стаў пераможцам адкрытага чэмпіянату Польшчы па настольным тэнісе, паведамляе БЕЛТА.
У Варшаве ў вырашальным паядынку Самсонаў упэўнена абыграў прадстаўніка Нямеччыны Дзмітрыя Аўчарова – 4:1 (11:7, 11:4, 11:6, 6:11, 11:3).

У жаночым адзіночным разрадзе чэмпіёнкай стала прадстаўніца Галандыі Лі Цзяо. Яна абыграла ў фінале Янфей Чэн з Іспаніі - 4:1 (11:8, 11:8, 9:11, 11:4, 11:6).