Уладзімір Яроменак выйшаў з ізалятара і знік?

Моладзевы актывіст Уладзімір Яроменак знік пасля вызвалення з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна. Як паведамляе mfront.net, Яроменак павінен быў выйсці на волю ўчора ўвечары. Супрацоўнікі Цэнтра ізаляцыі сцвярджаюць, што так і адбылося. Аднак ні адвакат, ні сябры Ўладзіміра да гэтага часу не ведаюць, дзе ён.

Актывіст адбываў 7-суткавы адміністрацыйны арышт за ўдзел у падзеях 19 снежня.