Уладзіміра Асіпенку паставілі на ўлік і ўзялі пад кантроль

Асіпенка быў змешчаны пад варту 8 лютага 2009 года. 6 траўня 2010 года Вярхоўны суд прысудзіў яго да трох гадоў зняволення за "захоўванне і перавозку зброі і выбуховых рэчываў". Праз амністыю тэрмін зняволення быў скарочаны на адзін год, і 5 лістапада Асіпенку ўмоўна-датэрмінова вызвалілі.

Як распавёў Уладзімір БелаПАН, сёння ён наведаў Ваўкавыскі РАУС, дзе яму патлумачылі правы і абавязкі, а таксама паставілі на прафілактычны ўлік. На працягу двух гадоў да зняцця судзімасці ён будзе знаходзіцца пад кантролем участковага міліцыянта.