Уласнікі дамоў, знесеных у Мінску, могуць пабудаваць дом у любым горадзе
Уласнікі дамоў, якія зносяць у Мінску, з 1 траўня могуць выбраць участак для будаўніцтва дома ў любым населеным пункце краіны. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік Беларусі. Мінгарвыканкам абавязаны прапанаваць уласніку жылога дома, размешчанага ў сталіцы, магчымасць атрымаць участак для будаўніцтва жытла без чаргі і аўкцыёну, інфармуе БЕЛТА.