Уначы быў пажар на міні-рынку ў Мінску (фота)

Узгаранне адбылося на міні-рынку "Уручча-3" па вуліцы Нікіфарава. У адным з аднапавярховых павільёнаў загарэліся адразу чатыры халадзільныя вітрыны. У выніку была пашкоджаная прадукцыя — мяса і каўбаса. Пацярпелых няма.

Як адзначае прэс-служба МНС, прычынай пажару магло стаць кароткае замыканне халадзільнай вітрыны.

Фота — mchs.gov.by