Уначы пад Рэчыцай невядомыя падпалілі "Савецкую Беларусь" (фота)
У філіяле Рэчыцкага камбіната хлебапрадуктаў згарэла сховішча сена.
У вёсцы Ямпаль Рэчыцкага раёна ўначы 16 снежня згарэла сховішча сена. Яно належыла філіялу "Савецкая Беларусь" камбіната хлебапрадуктаў. Як інфармуе прэс-служба МНС, у выніку пажару знішчаныя ўсе 90 тон сена ў рулонах, якое было закладзенае сёлета. Пацярпелых няма.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стаў падпал. Зламыснікаў шукаюць праваахоўныя органы.


Фота — МНС