Уначы “Свабодны тэатр” выйшаў на волю
Рэжысёры, акторы і гледачы “Свабоднага тэатра” сёння ўначы выйшлі на волю. А палове на другую гадзіну з Савецкага РУУС МІнску былі вызваленыя апошнія затрыманыя, а сярод іх кіраўнік “Свабоднага тэатра” Мікалай Халезін. Нагадаем, учора ў 20.30 спецназаўцы ўварваліся ў прыватны дом у раёне
сталічнай плошчы Бангалор, дзе праходзіў прэм’ерны спектакль
“Свабоднага тэатра” па п’есе Эдварда Бонда “11 кашуляў”.
Былі затрыманыя больш за 50 чалавек, а сярод іх французскі рэжысёр Хрысціян Бенедэці, кіраўніцтва французскага тэатра “Артфотвіль”, двое выкладчыкаў адной з галандскіх вышэйшых тэатральных школаў. Іх адвезлі ў Савецкі РУУС, дзе пратрымалі некалькі гадзінаў.
Людзей прымусілі пісаць тлумачальныя, аднак пратаколаў не складалі. Упершыню спецназаўцы разганялі не акцыю апазіцыі, а прэм’ерны паказ спектакля, пастаўленага фрацузскім рэжысёрам, адзначае сайт “Хартыі-97”.