Уначы ў 6-й клінічнай бальніцы зрабілі 26 аперацый пацярпелым
26 аперацый было аператыўна зроблена ў Гарадскім цэнтры траўматалогіі пры 6-й мінскай клінічнай бальніцы пацярпелым падчас начнога выбуху. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў галоўны ўрач бальніцы Віктар Гурко. Паводле яго словаў, агулам у бальніцу паступіў 31 чалавек. На сённяшні
момант там застаецца яшчэ 24 пацярпелых, пераважна маладых людзей 19-20
гадоў. У іх пераважна раненні ног, грудзей, брушной поласці. Сярод
пацярпелых ёсць і двое дзяцей 5-ці і 6-ці гадоў з "нескладанымі
траўмамі".
Інтэрфакс
Інтэрфакс