Уначы з “Навінак” збегла трое пацыентаў
Цяпер іх шукае міліцыя.
ГУУС Мінгарвыканкама шукае траіх хлопцаў, якія ў ноч на 20 кастрычніка здзейснілі ўцёкі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя ў Мінску, паведамляе tut.by. Усе трое былі прысуджаныя да прымусовых мераў лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем.
Псіханеўралагічны цэнтр, размешчаны ў Мінску па Далгінаўскім тракце, 152, у народзе больш вядомы як “Навінкі”. Ёсць падставы меркаваць, што маладыя людзі накіроўваюцца ў бок Брэста. Усіх, хто заўважыў падобных маладых людзей альбо ведае што-небудзь пра іх месцазнаходжанне, просяць тэрмінова паведамляць пра гэта ў міліцыю. Пацыенты былі апранутыя ў кашулі і бальнічныя піжамы цёмна-сіняга колеру.