Урачыстае адкрыццё шклоўскага завода газетнай паперы не адбылося
Шклоўскі завод газетнай паперы ўчора так і не быў запушчаны. Журналісты і чыноўнікі сабраліся на ўрачыстае мерапрыемства, але так і не дачакаліся першай прадукцыі прадпрыемства. Кіраўніцтва завода ад каментароў устрымалася, а чыноўнікі райвыканкаму
кажуць, што ў апошні момант былі выяўленыя недахопы, над выпраўленнем
якіх цяпер працуюць спецыялісты, паведамляе газета “Советская
Белоруссия”.
Нагадаем, што з-за недахопу айчынных спецыялістаў у Шклоў запрашалі інжынераў з Аўстрыі, Фінляндыі і Італіі.
Афіцыйная прапаганда сцвярджае, што шклоўскае прадпрыемства зможа цалкам забяспечыць патрэбы беларускіх друкаваных выданняў і паперу не трэба будзе купляць у Расіі.