Урад даручыў дзяржорганам вызначыць стратэгічных інвестараў

Стратэгічных інвестараў мусяць вызначыць дзяржаўныя органы на даручэнне ўраду Беларусі. Таксама ім трэба вызначыць і форму ўзаемаадносінаў з імі на ўнутраных і знешніх рынках. Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў.

Сярод дзяржорганаў называюцца Мінпрам, канцэрны Белнафтахім, Беллегпрам і Белдзяржхарчпрам. Паводле словаў Кабякова, "неабходны новы этап працы з інвестарамі, нам неабходныя стратэгічныя партнёры на рынках збыту і сыравіны, такія як транснацыянальныя карпарацыі".

Нагадаем, што ў 2008 годзе ўрад даў заданні дзяржорганам па прыцягненні 2,7 млрд долараў замежных інвестыцый, аднак у першым квартале сёлета іх было прыцягнута каля 300 млн долараў.

Інтэрфакс