Урад у выгнанні: шанс на перамогу ці спроба выжыць — эфір з Руднік
Леся Руднік / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку
Хутка 100 дзён з моманту ўтварэння Аб’яднанага пераходнага кабінета — так званага “ўрада ў выгнанні” дэмакратычнай Беларусі. А за некалькі дзён да гэтай “даты” Святлана Ціханоўская раптоўна, больш як праз 2 гады пасля выбарчай кампаніі 2020 года, назвала сябе “абраным прэзідэнтам”. Вось такое “супадзенне”, якое, тым не менш, практычна завяршыла фармаванне беларускага ўрада ў выгнанні.
Ці можна казаць пра існыя на дадзены момант структуры дэмсіл як пра ўрад у выгнанні? Якое месца ў гэтай “карціне свету” займае Рада БНР і што засталося ад іх паўнамоцтваў? Ці існуюць прыклады паспяховых урадаў у выгнанні ці гэта не больш як утопія? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае даследчыца Цэнтра новых ідэй, дактарантка Універсітэта Карлстада, паліталагіня Леся Руднік.