Усе беларускія тэнісісткі прайгралі ў першым крузе кваліфікацыі чэмпіянату
Учора ў першым крузе кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША прайгралі ўсе чатыры беларускія тэнісісткі. Анастасія Якімава ўступіла Рэгіне Куліковай з Расіі — 1:6, 1:6, Дар'я Кустава — аўстралійцы Моніцы Адамчак — 6:4, 6:7, 5:7, Кацярына Дзегалевіч — немцы Сандры Клёзель — 0:6, 4:6.
Ірына Кур'яновіч, узяўшы першы сэт у матчы з японкай Юрыкай Сема — 7:6 (7:5), не змагла працягваць барацьбу ў другім сэце пры ліку 4:4.
У асноўнай сетцы турніру стартуюць Максім Мірны, Таццяна Пучак, Вольга Гаварцова і Вікторыя Азаранка.
БелаПАН