Усе футбольныя клубы вышэйшай лігі атрымалі ліцэнзіі

Ліцэнзіі на ўдзел у чэмпіянаце Беларусі і ў спаборніцтвах, якія праводзяцца пад эгідай УЕФА, атрымалі ўсе беларускія клубы вышэйшай лігі.  Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, учора ўладальнікамі ліцэнзій сталі клубы "Мінск", МТЗ-РІПА (які мусіць стаць "Партызанам"), жодзінскае "Тарпеда", брэсцкае "Дынама", магілёўскі "Днепр" і бабруйская "Белшына". 

Нагадаем, што іншыя клубы вышэйшай лігі атрымалі ліцэнзіі 10 сакавіка.