Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека перакладзеная на 370 моваў
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека пабіла ўласны рэкорд. Як адзначае БЕЛТА, яна цяпер перакладзеная на 370 моваў. Упершыню Дэкларацыя, якая складаецца з 30 артыкулаў, трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса 10 гадоў таму. Тады яна стала даступная на 298 мовах.
Апошнія пераклады дакумента адбываліся на мовы, якія выкарыстоўваюцца карэннымі і малалікімі народамі ў Расіі, Кітаі ды Манголіі. У прыватнасці, дэкларацыя перакладзеная цяпер на карэльскую, алтайскую, хакаскую, якуцкую, тувінскую і эвенкійскую мовы, а таксама на мовы ненцаў, нганасан і вепсаў.
Пры гэтым, напрыклад, на мове нганасан гавораць толькі 500 чалавек.