Усебеларускі сход згубіў каля 100 тэлеграмаў са скаргамі
6 снежня людзі з розных куткоў Беларусі адправілі ўдзельнікам IV Усебеларускага сходу каля 80 тэлеграм са скаргамі.
Атрымалася невялікая акцыя: яны сабраліся на мінскім паштамце і даслалі свае звароты разам.
“Тэматыка амаль усіх тэлеграм у нас была — па працы судоў, пракуратуры, КДБ, адміністрацыі прэзідэнта… Пра тое, што людзі доўгія гады ходзяць і не могуць дамагчыся справядлівасці ў гэтай краіне”, — распавяла Еўрарадыё адна з удзельніц акцыі Раіса Крачко.
Аднак па дзяржаўным тэлеканале АНТ паведамілі, што каля 150 чалавек даслалі тэлеграмы, і яны пераважна датычаць пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі.