Усіх затрыманых падчас бою падушкамі ў Мінску адпусцілі без пратаколаў
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў грамадскі актывіст Андрэй Кім. Нагадаем, удзельнікаў акцыі прагналі з пляцоўкі за філармоніяй на бульвары Мулявіна, а некаторых з іх затрымалі. Але асноўная маса ўдзельнікаў прайшла ў парк Горкага. Там у бітве падушкамі прынялі ўдзел 70—80 чалавек. Пасля гэтага яны перайшлі да станцыі метро "Няміга" каля набярэжнай ракі Свіслач, дзе зноў адбыўся бой падушкамі. У ім удзельнічалі ўжо 30—40 чалавек.
Агулам праваахоўнікі затрымалі за бой падушкамі каля 50 чалавек. Ва ўсіх затрыманых узялі тлумачэнні, пасля чаго іх адпусцілі без складання пратаколаў, распавёў Андрэй Кім.
Агулам праваахоўнікі затрымалі за бой падушкамі каля 50 чалавек. Ва ўсіх затрыманых узялі тлумачэнні, пасля чаго іх адпусцілі без складання пратаколаў, распавёў Андрэй Кім.