Усіх затрыманых у Мазыры адпусцілі пасля прафілактычных размоў
Усе затрыманыя ўчора ў Мазыры ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць адмены льгот (вучні сярэдніх школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнты Мазырскага педагагічнага універсітэта) адпушчаны з міліцыі пасля прафілактычных размоў з імі.
Нагадаем, 16 лістапада ў час несанкцыянавай акцыі пратэсту супраць адмены льгот былі затрыманыя 22 школьнікі і студэнты, якія выйшлі на цэнтральную плошчу горада з плакатамі супраць адмены льгот.
Міліцыя даставіла усіх мітынгоўцаў у ГРАУС. У 20.00 будынак мясцовага райаддзела міліцыі пакінулі апошнія затрыманыя — актывіст Партыі БНФ Юрый Чаранкоў і яго 17-гадовы сын, які ўдзельнічаў у акцыі.
Як паведаміў Чаранкоў, у аддзел міліцыі былі выкліканыя бацькі ўсіх непаўналетніх удзельнікаў акцыі, а таксама загадчык гарадскога аддзела адукацыі, загадчыкі па навучальнай частцы і дырэктары школ, у якіх вучацца мітынгоўцы.
Сярод удзельнікаў акцыі былі нават вучні 6-7 класаў. Падчас прафілактычнай размовы школьнікаў распытвалі аб іх прыналежнасці да дзейнасці апазіцыі і, у прыватнасці, руху "За свабоду", а таксама аб членстве ў гэтай нефармальнай арганізацыі.
Паўналетніх удзельнікаў акцыі таксама апыталі, пагразіўшы ім адміністрацыйнай адказнасцю за ўдзел у несанкцыянаванай дэманстрацыі. У маладых людзей таксама цікавіліся, хто з дарослых арганізаваў акцыю.
БелаПАН