Устаноўчы з'езд Партыі свабоды і прагрэсу перанесены на 18 красавіка
Пра гэта паведаміў БелаПАН лідэр аргкамітэта па стварэнні партыі Уладзімір Навасяд.
"Мы планавалі правесці з'езд 29 сакавіка, аднак у сувязі з адмовамі ў прадастаўленні памяшкання аргкамітэт на сённяшнім пасяджэнні прыняў рашэнне скарэктаваць дату", — паведаміў палітык.
Цяпер аргкамітэт рыхтуе лісты з просьбай прадаставіць памяшканне для правядзення з'езда ў Брэсце, Гомелі, Віцебску, Мінску і Магілёве.
Паводле слоў Навасяда, устаноўчы з'езд Партыі свабоды і прагрэсу адбудзецца 18 красавіка ў любым выпадку.
Пасля правядзення з'езда прадстаўнікі аргкамітэта ў чацвёрты раз паспрабуюць зарэгістраваць партыю ў Міністэрстве юстыцыі.
Першы ўстаноўчы з'езд ПСП адбыўся ў лістападзе 2003 года. Згодна з праграмным дакументам, партыя ставіла мэтай "прасоўванне ў грамадскай свядомасці каштоўнасцяў дэмакратыі і лібералізму, развіццё дэмакратычных ліберальных рэформ, садзейнічанне ўмацаванню ў Беларусі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай прававой дзяржавы, рэалізацыю канстытуцыйных прынцыпаў і развіццё мясцовага самакіравання".