Утрыманне Палаты прадстаўнікоў ў 2011 годзе абыдзецца больш чым ў 25 мільярдаў
Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні 22 снежня зацвердзіла каштарыс расходаў на сваё ўтрыманне на 2011 год.
Як паведаміла начальнік сакратарыята ніжняй палаты парламента Галіна Юркевіч, законапраектам аб бюджэце Беларусі на наступны год расходы на Нацыянальны сход прадугледжаны ў памеры 34 з паловай мільярды рублёў, у тым ліку на Палату прадстаўнікоў — 25,3 мільярды. Гэта складае 133% да планавага ўзроўню расходаў на 2010 год.
Паводле слоў Юркевіч, асноўны артыкул расходаў — заработная плата дэпутатаў і работнікаў сакратарыята. Яна зазначыла, што ў наступным годзе фінансаванне парламента будзе ажыццяўляцца не толькі з бюджэту, але і праз Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.
Больш за 6 мільярдаў рублёў плануецца расходаваць на "асноўныя сродкі, транспарт, бягучы і капітальны рамонт". На міжнародную дзейнасць Палаты прадстаўнікоў прадугледжваецца расходаваць 562 мільёны рублёў. "Гэтага будзе дастаткова, каб забяспечыць дзейнасць Палаты прадстаўнікоў на належным узроўні", — сказала Юркевіч.