УУС: “Знайсці Менцюка не могуць. Але ў вышук яго пакуль не аб’яўлялі”.
Апошнімі “герояў” бачылі супрацоўнікі праграмы “Пусть говорят”. Супрацоўнікі Першага тэлеканалу набылі Менцюкам квіткі да Мінску, але ад прапановы падвесці да вакзалу тыя адмовіліся. Як даведалася Еўрарадыё, ганарар Менцюкоў за ўдзел у шоў Малахава склаў менш за тысячу долараў.
Раман Мянцюк, супраць якога 2 сакавіка на 8-м кіламетры шашы Мінск-Мікашэвічы выстаўлялі “жывы шчыт”, пасля вяртання з Масквы раптоўна знік, і следчыя не могуць яго знайсці. Прынамсі, не вядома, ці вяртаўся ён адтуль увогуле. Зараз разглядаецца пытанне аб абвяшчэнні яго ў вышук і адкрыцці з гэтай нагоды новай крымінальнай справы.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Шункевіч.
Аляксандр Шункевіч: “Знайсці не могуць яго. Але ў вышук яго пакуль не аб’яўлялі”.
Еўрарадыё нагадала, што Раман Мянцюк збіраўся пасля вяселля паехаць адпачываць куды-небудзь у Турцыю альбо Егіпет. Але, па словах супрацоўніка УУС, зрабіць гэтага Мянцюк не мог, бо ўнесены ў спіс невыязных.
Аляксандр Шункевіч: “У Егіпет ён наўрад ці ўцячэ. Ён усё ж такі ў спісе невыязных, а гэта на мяжы адсочваецца”.
Меркаванне, што ўцякач мог выехаць за мяжу з Расіі адразу пасля здымак у праграме Малахава “Пусть говорят!” 19 сакавіка, начальнік аддзялення інфармацыі ніяк не адкаментаваў. Што тычыцца таго, калі Менцюка будуць аб’яўляць у вышук, то, па яго словах, гэта будзе вырашаць следчы. Калі ж гэта будзе зроблена, то супраць Рамана Менцюка з гэтай нагоды распачнуць новую крымінальную справу. Следчы ж будзе прымаць рашэнне і наконт таго, ці праводзіць следчы эксперымент здарэння на шашы Мінск-Мікашэвічы без удзела віноўцы.
Нагадаем, што 21 сакавіка ў матэрыяле “Менцюка ўнеслі ў спіс невыязных, але паехаць на шоў у Маскву не забаранілі”, Еўрарадыё паведамляла, што на працягу дня мабільныя тэлефоны яго і жонкі былі недаступныя. Адключаныя яны і сёння…
Еўрарадыё датэлефанавалася да студыі праграмы ОРТ “Пусть говорят”, дзе нам паведамілі, што квіткі на цягнік да Мінску “героям” праграмы набылі, аднак да вакзала Менцюкі захацелі дабрацца самі.
“У нас былі квіткі, мы іх ім аддалі. Адзінае, што машына была замоўлена з тэлецэнтра да вакзала. Аднак яны папрасілі адвезці спачатку іх у гатэль, дзе яны хацелі пабыць, забраць свае рэчы, а потым сустрэцца са сваімі сябрамі ў Маскве. Аднак яны нам абяцалі, што самі даедуць да вакзала. Квіткі мы ім выдалі, і грошы таксама”.
На пытанне Еўрарадыё, ці выплацілі Менцюкам ганарар, нам паведамілі — так, аднак суму назваць адмовіліся. Адзінае, што сказалі — гэтая сума менш за 1 тысячу долараў.