Увага замежных спецслужб да Беларусі ўзрасце – кіраўнік прэс-службы КДБ

У наступным годзе ўвага замежных спецслужб да Беларусі ўзрасце. Такі прагноз у інтэрв’ю “Інтэрфаксу” зрабіў кіраўнік прэс-службы КДБ Валерый Надтачаеў. Паводле яго словаў, гэта звязана з будучымі парламенцкімі выбарамі. “Падчас правядзення важных грамадска-палітычных кампаній у рэспубліцы актыўнасць замежных спецслужбаў, няўрадавых арганізацый, частка з якіх фінансуецца па лініі спецслужбаў, узрастае.

Гэта тлумачыцца жаданнем замежных апанентаў беларускіх уладаў уплываць на сітуацыю ў рэспубліцы”, заявіў Надтачаеў.

Кіраўнік прэс-службы КДБ перакананы, што ў Беларусі няма перадумоваў для праяваў палітычнага экстрэмізма, для рэалізацыі сцэнара “каляровай рэвалюцыі”.

Таксама Надтачаеў адмаўляе існаванне ў нашай краіне палітычных зняволеных.

Ён лічыць, што “размовы пра палітычных зняволеных у Беларусі – гэта частка інфармацыйнай кампаніі, развязанай супраць нашай краіны з мэтай дыскрэдытацыі нашай знешняй і ўнутранай палітыкі, стварэння перад еўрапейскай супольнасцю вобраза “тыраніі”.