Уваход на матч лідэраў чэмпіянату Беларусі па футболе будзе бясплатным
У трэцім туры чэмпіянату Беларусі па футболе 14 красавіка пройдуць 6 матчаў. На мінскім стадыёне "Дынама" ў 18:30 адбудзецца матч паміж лідэрамі чэмпіянату - футбольнымі клубамі "Мінск" і БАТЭ. Як адзначае "Спорт Беларусь", уваход на гэты матч для заўзятараў будзе свабодным.
Таксама сёння пройдуць матчы "Тарпеда" - "Шахцёр", "Белшына" - "Дынама" (Брэст), "Нёман" - "Дынама" (Мінск), "Партызан" - "Віцебск", "Нафтан" - "Днепр".
Таксама сёння пройдуць матчы "Тарпеда" - "Шахцёр", "Белшына" - "Дынама" (Брэст), "Нёман" - "Дынама" (Мінск), "Партызан" - "Віцебск", "Нафтан" - "Днепр".