Уведзеная плата за рэгістрацыю ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі"
Для рэгістрацыі ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" трэба будзе адправіць платнае СМС для актывацыі анкеты. Пра гэта паведаміў заснавальнік рэсурса Альберт Папкоў. Кошт СМС складае ад 28 да 35,5 расійскіх рублёў (крыху болей за долар). Паводле словаў Папкова, адпраўляць СМС трэба будзе адзін раз - для актывацыі анкеты. А вось тым, хто раней зарэгістраваўся, нічога адпраўляць не трэба.
Газета.ru
Газета.ru