Узбекскі баксёр Руслан Чагаеў абараніў тытул чэмпіёна свету
Тытул чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе па версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA) абараніў узбекскі баксёр Руслан Чагаеў. У нямецкім Дзюсельдорфе ён упэўнена перамог брытанца Мэта Скэлтана. Усе
трое суддзяў адзінагалосна аддалі перамогу Чагаеву – 117-110, 117-111 і
117-111.
Адзначым, што за сваю прафесійную кар’еру Руслан Чагаеў не пацярпеў ніводнай паразы. Тытул чэмпіёна свету па версіі WBA ён адабраў у расіяніна Мікалая Валуева ў 2007 годзе.
Наступным сапернікам узбекскага баксёра стане пераможца паядынка паміж згаданым Валуевым і беларусам Сяргеем Ляховічам, які прызначаны на 16 лютага.