Ужо каля 500 мінчукоў атрымалі сёлета траўмы пры галалёдзе
Пра гэта паведаміў пазаштатны траўматолаг Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Міхаіл Герасіменка.
Герасіменка: "У зімовы перыяд кажуць пра такі панятак, як траўматычная эпідэмія. Бо назіраецца досыць выяўленая сезоннасць траўмаў. У зімовы перыяд колькасць траўмаў, атрыманых на вуліцы, узрастае ў два разы. Паводле статыстычных звестак, зімовы траўматызм дае да 15% захворванняў і ў структуры агульнай інваліднасці складае да 20%".
Пацярпелыя звяртаюцца па дапамогу да медыкаў з расцяжэннямі, вывіхамі і пераломамі. Галоўным чынам церпяць галёнкаступнёвы і каленны суставы.