Узнагароджаныя экіпажы беларускіх самалётаў, якія абстралялі ў Самалі

Ордэнам "За асабістую мужнасць" і медалём "За адвагу" узнагароджаныя дзевяць сябраў экіпажа самалёта ІЛ-76 ТД, абстралянага 9 сакавіка 2007-га года ў Самалі падчас перавозкі грузаў для міратворчай місіі ААН. Пасмяротна ордэнам "За асабістую мужнасць" узнагароджаныя і 11 сябраў экіпажа і інжынерна-тэхнічны персанал самалёта ІЛ-76 ТД, якія загінулі 23 сакавіка летась у выніку тэракту на тэрыторыі Самалі.

Прэс-служба кіраўніка дзяржавы адзначае, што ўзнагародамі адзначаныя асабістая мужнасць і адвага беларусаў, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў.

БелаПАН