Узровень школьнай адукацыі ў Беларусі няўхільна зніжаецца
У апошнія гады агульны ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў сярэдняй школы падае. Пра гэта заявіў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў.
Па ягоных словах, заданні цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у апошнія гады даводзілася спрашчаць. Пры гэтым па выніках 2008 года колькасць тых, хто не выканаў заданні, застаецца стабільна высокай. Так, 1,7% абітурыентаў не набралі ні аднаго бала на выпрабаваннях па матэматыцы.
Па словах М.Фяськова, у 2008 годзе высокія вынікі ЦТ паказалі абітурыенты, якія скончылі школу ў 1996 годзе і раней. Звычайна ж у абітурыентаў, якія здаюць ЦТ праз год або некалькі гадоў пасля выпуску, вынікі выпрабаванняў атрымліваюцца ніжэй, чым у астатніх. На думку спецыяліста, такая сітуацыя сведчыць аб паніжэнні ўзроўню школьнай падрыхтоўкі за апошняе дзесяцігоддзе.
Усяго ў 2008 годзе ў ЦТ прынялі ўдзел 176 тыс. чалавек, якія выканалі 457,3 тыс. тэстаў.
БелаПАН