В. Лагвіновіч: Іван паспеў сказаць, што яму разбілі галаву і зламалі руку

Івану Лагвіновічу з Маладзечна, асуджанаму за ўдзел у акцыі 19 снежня, разбілі галаву і зламалі руку. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла жонка Івана Вольга Лагвіновіч
Учора Вольга спрабавала перадаць перадачу на Акрэсціна, дзе знаходзіцца яе муж. Аднак, прастаяўшы 2 гадзіны, перадаць нічога не змагла. 

Вольга Лагвіновіч распавяла, што Іван двойчы тэлефанаваў. У нядзелю ён паведаміў, што ён увесь у крыві, у яго разбітая галава, пасля чаго сувязь перарвалася. Раніцай у панядзелак Іван сказаў, што ў яго зламаная рука, на яе наклалі гіпс.