У Расіі ізноў абрынуўся дом, адзін чалавек загінуў
У двухпавярховіку ў мястэчку Прывольны Валгаградскай вобласці выбухнуў газавы балон. Знішчаны адзін пад'езд дома.
"У выніку таго, што будынак абрынуўся, па папярэдніх звестках, адзін чалавек загінуў, адзін пацярпеў", — паведамляе "РІА "Новости" са спасылкай на МНС Расіі.
Пад заваламі загінуў 16-гадовы юнак. 19-гадовай дзяўчыне аказваецца псіхалагічная дапамога. Мужчына 1963 года нараджэння шпіталізаваны.
Усяго ў момант выбуху ў доме знаходзілася 17 чалавек. З іх пяць у пад'ездзе, які абрынуўся. Яны часова ўладкаваліся ў сваякоў.