Ва Украіне адкрылі помнік бандытам з “Вяселля ў Малінаўцы”
Бронзавыя фігуры Папандупалы і Смятаны з’явіліся ў пасёлку Малінаўка, што на Харкаўшчыне.
Кампазіцыя адсылае да эпізоду фільма, дзе Папандупала знаходзіць Смятану, якія выкраў ягоны куфар. Бронзавы Смятана сядзіць на куфры, і ахвочыя могуць прысесці побач і сфатаграфавацца з помнікам, паведамляюць укіарнскія інфармагенцтвы.
Фільм Андрэя Тутышкіна “Вяселле ў Малінаўцы”, зняты паводле аднайменнай аперэты Барыса Аляксандрава, выйшаў на экраны ў 1967 годзе. Карціна апавядае пра супрацьстаянне жыхароў Малінаўкі і чырвоных кавалерыстаў з бандай атамана Грыцыяна Таўрыцкага, у якую і ўваходзілі Папандупала і Смятана.
Фота: glavred.info