Ва Ўкраіне арыштаваны забойца журналіста Гангадзэ — генерал МУС

Арыштаваны былы генерал МУС Украіны Аляксей Пукач, які доўгі час быў у вышуку. Забойцу журналіста Георгія Гангадзэ знайшлі ў Жытомірскай вобласці Ўкраіны, інфармуе "Хартыя'97". Былы генерал дастаўлены ў Кіеў, яго дапытваюць, паведамляе "Ўкраінская праўда". Паводле версіі следства, Пукач, які кіраваў галоўным упраўленнем крымінальнага вышуку МУС Украіны, арганізаваў сачэнне за журналістам, а таксама кіраваў трыма афіцэрамі міліцыі, якія ў 2000 годзе выкралі Гангадзэ. Затым генерал уласнаручна задушыў выкрадзенага і, магчыма, перапахаваў яго цела ў лесе.

У 2003 годзе Пукача арыштавалі, звінаваціўшы ў знішчэнні дакументаў, якія сведчаць аб сачэнні за журналістам. У тым жа годзе яго вызвалілі пад падпіску аб невыяздзе, пасля чаго Пукач знік. У 2005 году, калі прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка абвясціў аб раскрыцці справы Гангадзэ, Пукачу завочна прад'явілі абвінавачванні ў забойстве. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук.

Справа аб забойстве Гангадзэ справакавала вялікі палітычны скандал ва Ўкраіне. Супрацоўнік службы аховы прэзідэнта краіны маёр Мікалай Мельнічэнка абвінаваціў у забойстве тагачаснага кіраўніка дзяржавы Леаніда Кучму.