Ва Украіне новая паштовая марка. На гэты раз з самалётам "Мрія"
28 чэрвеня "Укрпошта" выпусціць новую паштовую марку: "Українська Мрія". Яна прысвечаная ўнікальнаму самалёту Ан-224, знішчанаму ў Гастомелі.
За папярэднімі ўкраінскімі маркамі, прысвечанымі "рускаму вайсковаму караблю" і іншым рэаліям вайны, выстройваліся доўгія чэргі.
Эскіз новай маркі намалявала 11-гадовая Сафія Краўчук з Валынскай вобласці Украіны. На ёй — самалёт "Мрія", знішчаны расійскімі войскамі ў першыя дні вайны. Але словазлучэнне "ўкраінская мара", вядома, трэба разумець шырэй.
Марка, паштоўка і канверт "Українська Мрія"